Гостеприимный край
Деловым людям
Полезная информация
Рус

Адрес: 222666, г.Столбцы,
ул. Ленинская, 45

Е-mail: info@stolbtsy.minsk-region.by

Телефон: 8-017-17-5-10-00

Горячая линия: 8-017-17-7-75-20, 8-01717-7-75-21

Акинчицы – родина Якуба Коласа г.Столбцы, улица Центральная Музей-усадьба «Дзержиново»
Акинчицы – родина Якуба Коласа
Главная Для деловых людей Неиспользуемые исторические объекты

Неиспользуемые исторические объекты

Гісторыка-культурная каштоўнасць

На территории Столбцовского района  находится 22 объекта, включенных в Государственный список Республики Беларусь. Одним из таких объектов является:
Гісторыка-культурная каштоўнасць “Руіны былой сядзібы: вадаём, сядзібны дом, руіны свірана, камера для сушэння льну, гаспадарчыя пабудовы”
Маёнтак Гародзій (цяперашні будынак Новавёскаўскай школы) пабудаваны палкоўнікам Адамам Брахоцкім. Спачатку гэтыя землі належалі знакамітаму роду Радзівілаў, а пасля перайшлі да Брахоцкіх. Мяркуюць, што праект пабудовы належыць італьянскаму архітэктару, але імя яго засталося невядомым.
На месцы калісьці драўлянага двара Адам Брахоцкі загадаў паставіць палац і двор, дзе ўсе пабудовы былі мураваныя, закласці парк, выкапаць сажалку і новае возера, насыпаць вялікія грэблі праз багністыя лугі, што атачалі двор з трох бакоў.
Палац, пабудаваны ў 1830–1840 гадах, меў прымітыўную, але каналізацыю. Пры абодвух крылах палаца былі сходы ў падвал — піўніцу. З усходняга боку сходы вялі да службовых памяшканняў, скарбчыку і так званага кухоннага выхаду. Гэтымі сходамі насілі гарачаю ежу ў сталовую з кухні, якая была за аранжарэяй. У самім палацы кухні не было. У скарбчыку ніякіх скарбаў не трымалі, а хавалі там віно, гарэлку, цукар, мёд, перац і іншыя прыправы – вядома, дужа дарагія. Ключ ад скарбчыку мела гаспадыня. Меней каштоўныя прадукты – малако, мяса – перахоўваліся ў склепе і кладоўцы пры кухні.
Пад палацам бег канал, даходзіў да заходняга ўваходу ў падвал і далей цераз парк да рэчкі, што сілкавала возера. У піўніцах былі пакладзены млынавыя камяні з дзіркамі пасярэдзіне. Тут вылівалі нечыстоты. Да канала былі падведзены трубы, каб цераз яго выводзілася і дажджавая вада.
На так званых “сляпых вокнах” палацу былі намаляваныя аконныя рамы і шыбы. На вокнах паўднёвага боку ў кожным пакоі была ўсталявана адна каляровая шыба. Усе іх змянілі на звычайныя шыбы падчас рамонту.
Будынак афіцыны, простакутны ў плане меў толькі адно памяшканне з дзвярамі з боку палаца і з боку парку. У куце былі кручаныя сходы на дах. Той дах быў дужа дзіўны.. Быў ён увагнуты ў сярэдзіну, а дажджавая вада з даху перацякала да трубы, якая праходзіла цераз сярэдзіну пакоя, і цякла далей да палацавага каналу і да рэчкі. У афіцыне жылі госці-мужчын.
Аранжарэя з прылеглым да яе “трэпхаўзам” (“цёплы дом” – ням.) стаяла насупраць афіцыны па другі бок ад палацу. Побач была цяплярня (цяпліца). Аранжарэю ацяплялі ўзімку. Тут вырошчвалі дрэвы памаранчу, лімону і іншыя цеплалюбныя расліны і кветкі. За аранжарэяй знаходзіўся будынак, у якім мясцілася кухня, кладоўка, піўніца, у іншых памяшканнях шылі, пралі, прасавалі і была сталярня.
Існаваў таксама і бровар. За Брахоцкім тут варылі піва, а ў прыбудаванай валоўні гадавалі валоў на продаж. Калі дачкі Адама Брахоцкага распачалі выраб “галяндэрскага” сыру, бровар ліквідавалі і перабудавалі на памяшканне для працаўнікоў
Пограб уяўляў сабою унікальную пабудову з каменю і арачным скляпеннем з цэглы, заглыбленым у зямлю, якое служыла для перахоўвання і даходжання піва да пэўнай кандыцыі. З ліквідацыяй бровару пограб служыў піўніцай для працаўнікоў. Унутры ён быў падзелены на некалькі памяшканняў. Скляпенні пограбу былі прысыпаныя зямлёй, на ім раслі кветкі і нават дрэва.
Побач стаяў вялікі будынак свірна. У падвале хавалі нафту, змазку для змазвання восі вазоў (каламазь), дзёгаць, лапаты, граблі і іншы гаспадарчы інструмент.
На першым і другім паверхах быў збожжавы магазін (склад). Паміж свірнам і пограбам была так званая паветка – дах на чатырох мураваных слупах. Тут у выпадку дажджу хавалі вазы са збожжам. Апроч сходаў, пры выхаду да збожжавага магазіну быў прыбудаваны драўляны памост, і мяшкі было можна зацягваць на яго вяроўкаю цераз кружок (блёк).
Вяндлярня стаяла побач з сыраварняй, у піўніцах мясціліся лядоўня, кладоўкі і, магчыма, што тут даходзіў да патрэбнай кандыцыі “галяндэрскі” сыр. Вяндлярня была спалена ў Першую сусветную вайну.
Сажалка – штучнае, невялікае вадасховішча. Сюды запускалі злоўленую ў іншым месцы рыбу, і тут яе можна было пры патрэбе лёгка адлавіць ізноў.
Пры дарозе на Дзярэчынцы здаўна быў натуральны пагорак. Усе называлі яго Астраўком. Тут стаяла капліца Брахоцкіх, вакол якой раслі каштаны. Непадалёку была хата вартаўніка. У Першую сусветную вайну на гэтым пагорку хавалі памерлых ад ран расійскіх, германскіх і польскіх жаўнераў. Яны былі эксгумаваны ў 1935 ці 1936 г.
Пасля смерці пана гаспадарствам упраўлялі дочкі – Эмілія і Марыя, якія праславіліся тым, што былі апошнімі выбарнымі маршалкамі Наваградскага і Ашмянскага Паветаў, а таксама кіравалі вытворчасцю сычужнага сыру. Гаспадарка ў руках сясцёр квітнела і далей. Галяндэр у пабудаванай сыраварні рабіў сыры галяндэрскія і вучыў гэтаму мясцовых хлопцаў.
Каля 1890 г. Мір і Вялікі Двор з шэрагам іншых маёнткаў і фальваркаў набыў князь Міхал Святаполк-Мірскі. У вялікадворскім палацу гаспадарыў ягоны брат Мікалай.
Князь Мікалай зрэдку бываў у Вялікім Двары. Ён больш падарожнічаў па свеце, але ў палацы заўсёды ўсё было падрыхтавана на нечаканы прыезд князя. У памяць вяскоўцаў ён запаў толькі тым, што меў 100 пар абутку.
Маёнткам кіраваў упраўляючы. Жыў ён на другім паверсе канцэлярыі. Першы упраўляючы быў добрым гаспадаром. Падкапаў адводзячыя равы, адрамантаваў будынкі – адным словам, дбаў аб маёнтку. Пры ім быў закладзены вялікі сад паміж гумнам, старымі дубамі і вараціскімі балотамі.
Але выбухнула Першая сусветная вайна. Расійскае войска заняло палац пад шпіталь. Потым у Вялікім Двары спыняліся германскае, польскае, бальшавіцкае войскі. Але палац увесь час заставаўся шпіталем.
Да 1934 г. палац стаяў закінуты, толькі ў сутарэннях захаваліся 2 памяшканні. Адразу пасля вайны ў былой аранжарэі зрабілі крухмальню. Гэта была невялікая і даволі прымітыўная фабрыка. Працавалі на ёй толькі 2–3 месяцы ў год, увосень, калі капалі бульбу. У былым трэпхаўзе (“цёплым доме”) была зроблена сушыльня крухмалу.
Будынкі маёнтку патроху ператвараліся ў руіны.
Першага верасня 1939 г. выбухнула нямецка-польская вайна – пачатак Другой сусветнай.
Раніцай 17 верасня 1939 г. над Вялікім Дваром з’явіліся самалёты, людзі думалі, што нямецкія. Каля 7-й гадзіны раніцы ў маёнтак з боку Дзярэчынцаў уехалі 3 танкі Чырвонай Арміі і затрымаліся. Танкісты выйшлі, расклалі мапы і пыталі людзей, ці можна дарогай праехаць у Мір, ці спраўныя масткі. Неўзабаве паехалі дарогай на Новую Вёску.
Пазней дарогай праз маёнтак пачалі праходзіць шматлікія калоны, танкі, розныя машыны.  Яблыкі, ўжо знятыя з дрэваў і пакладзеныя ў скрыні, былі разабраныя ўміг.
Пасля вайны школа працягнула работу, і за парты старажытнага панскага маёнтка села першае пасляваеннае пакаленне дзяцей. У шасцідзесятыя гады маёнтак дабудавалі, і да сённяшняга часу ён з’яўляецца школай.
На историко-культурной ценности «Руины бывшей усадьбы» имеется два собственника : отдел образования Столбцовского районного исполнительного комитета ( усадебный дом и часть парка) и  ОАО  «Великий Двор».
С целью сохранения, восстановления и обеспечения сохранности объектов историко-культурного наследия и их современного использования приглашаем  инвесторов (деловых людей ) для  их воссоздания и эксплуатации.   
Телефон для контакта: 8-01717- 5-01-46 Радомская Наталья Васильевна         

парк

усадебный дом

остатки амбара

крахмальный завод

погреб

водоём

                

 

 

 

Районная газета «Прамень»
ЕГР
Год науки
Интернет-ресурсы